м  а  с  т  а  ц  к  і      п  р  а  е  к  т

   fotodelo@mail.ru

СПА ДЧЫНА БЕ ЛАРУСІ

   +375-29-68-067-68

   +375-44-772-03-27

ГАЛОЎНАЯ

ПРА АЛЬБОМ

АБ ПРАЕКЦЕ

АБ АЎТАРАХ

ДЗЕ НАБЫЦЬ

 

ГІСТОРЫЯ

ПРАЕКТА

а  ф  і  ц  ы  й  н  ы     в  э  б  -  с  а  й  т

320

СТАРОНАК

ТРЫ МОВЫ:

БЕЛАРУСКАЯ

РУСКАЯ

АНГЛІЙСКАЯ

415

МАСТАЦКІХ

ФОТАЗДЫМКАЎ

 

ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ

З ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

УСЕ ВОБЛАСЦІ

БЕЛАРУСІ

НОВАЕ ВЫДАННЕ

 

КНІГІ-АЛЬБОМА

 

«СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»

КНІГУ-АЛЬБОМ «СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»

можна набыць па СПЕЦЫЯЛЬНЫМ КОШЦЕ

за   140.00 руб.

напрамую ад выдаўца (без 30%-й гандлёвай нацэнкі)

ЗАКАЗАЦЬ

ПРА КНІГУ-АЛЬБОМ «СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»

Кніга-альбом

«Спадчына Беларусі»

 

— працяг выдавецкай серыі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі». Аўтары Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч на міжнародным узроўні дэманст-руюць прыгажосць і значэнне гістарычных шэдэўраў і помнікаў архітэктуры Беларусі. Старадаўнія храмы, палацы, замкі, сядзібы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляюцца важнай часткай духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа і займаюць асобае месца ў сусветнай культуры. Кніга-альбом складаецца з больш чым 400 мастацкіх фотаздымкаў у асноўным 2014-2015 гадоў.  Шырока прадстаўлены ўсе вобласці Беларусі. Упершыню альбом выдадзены на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай. За час існавання мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» было выдадзена 44500 асобнікаў прэзентацыйных альбомаў — сапраўдны рэкорд для нацыянальнага кнігавыдання.

БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ Берасцейшчына

ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Віцебшчына

ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Гомельшчына

ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Гарадзеншчына

ЗАКАЗАЦЬ

кнігу-альбом «Спадчына Беларусі»

МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Магілёўшчына

МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Міншчына

АБ МАСТАЦКІМ ПРАЕКЦЕ «СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»

Мастацкі праект «Спадчына Беларусі»

 

аўтарская канцэпцыя па міжнароднаму прадстаўленню гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. Аўтары праекта Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч з дапамогай трох складнікаў: мастацкіх кніг-альбомаў, дакументальных фільмаў і фотавыстаў ствараюць прывабны вобраз Беларусі ў свеце. Аляксееў і Лукашэвіч першымі з фотамастакоў у гісторыі незалежнай Беларусі, пачалі разбураць стэрэатып «сярмяжнай» краіны. У аснове праекта ляжыць навукова-даследчая работа па вывучэнню нацыянальнай гісторыі і культуры. Праект «Спадчына Беларусі» набыў шырокую вядомасць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Кнігі і фільмы прадстаўлены ў фондах буйнейшых бібліятэк свету, ва ўніверсітэтах, культурных і дыпламатычных установах, у прыватных калекцыях вядомых людзей — ад каралевы Вялікабрытаніі да папы Рымскага. Гэта дае магчымасць знаёміць з беларускай гісторыяй, культурай, спадчынай шырокае кола сусветнай грамадскасці.

Мэта мастацкага праекта «Спадчына Беларусі», распачатага ў 2003 годзе, — замацаваць інтарэс да Беларусі, яе помнікам гісторыі, культуры і архітэктуры, стварыць годнае ўяўлення аб краіне Беларусь ў сусветнай супольнасці.

ГІСТОРЫЯ

мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»

Кнігі-альбомы

мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» створаны

ПА БЛАГАСЛАВЕННІ:

МІТРАПАЛІТА МІНСКАГА І СЛУЦКАГА ФІЛАРЭТА,

ПАТРЫЯРШАГА ЭКЗАРХА УСЯЕ Беларусі

ад 02.02.2004

АРЦЫБІСКУПА МІТРАПАЛІТА МІНСКА-МАГІЛЁЎСКАГА

ТАДЭВУША КАНДРУСЕВІЧА

ад 23.01.2010

 

ВЫДАННЯМ «СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ» СПРЫЯЛІ:

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА

Беларуская Праваслаўная Царква

Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»

Музей «Замкавы комплекс «Мір»

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Віцебскі абласны краязнаўчы музей

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава

Мінскі абласны краязнаўчы музей

Полацкі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

7 студзеня 2005 года

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў ПРЭМІЮ «ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ»

аўтарам альбома «Спадчына Беларусi»

А.А.Аляксееву і А.В.Лукашэвічу.

24–25 студзеня 2005 года адбыўся

45-ы Рэспубліканскі конкурс «Мастацтва кнігі — 2005». Упершыню пасля 1990 года

 журы прысудзіла вышэйшую ўзнагароду конкурса —

 ДЫПЛОМ імя ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ

альбому «Спадчына Беларусi».

21–22 студзеня 2016 года

на 55-ым Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі — 2016» ЛЕПШЫМІ ДЫЗАЙНЕРАМІ КНІГІ прызнаны

Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч

з уручэннем ганаровага дыплома Пераможцаў

і памятнага знака-сімвала «Залаты Фаліянт»

АБ АЎТАРАХ МАСТАЦКАГА ПРАЕКТА «СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»

Аляксандр Аляксеевіч Аляксееў

 

нарадзіўся 14 лістапада 1978 гады ў г.Казань (Расія), у сям'і вайскоўца. З 1979 гады сям'я пераехала ў Беларусь. У 2000 годзе скончыў факультэт менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. У 2004 годзе абараніў дысертацыю. Кандыдат эканамічных навук. Мае публікацыі па эканоміцы, у тым ліку за мяжой. З’яўляецца пераможцам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, канферэнцый. У 2000 годзе ўзнагароджаны медалём Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі «За лепшую навуковую працу» сярод маладых навукоўцаў. З 2001 года з’яўляўся аўтарам і рэжысёрам праграмы «Знята!», рэдактарам тэлевізійных праектаў «Наша спадчына», «Новая калекцыя», «Эпоха» на Беларускім тэлебачанні. З 2001 года мае штогадовую акрэдытацыю на міжнародных кінафестывалях у Кане, Берліне і Венецыі. У студзені 2005 стаў Лаўрэатам Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». З 2007 года з’яўляецца выдаўцом. З 2012 года працуе ў беларускай дакументалістыцы. З’яўляецца аўтарам сцэнарыя дакументальных фільмаў «Гісторыя беларускага балета», «Гісторыя беларускай оперы», а таксама рэжысёрам фільмаў «Архітэктар Лангбард. Незапатрабаваны архіў», «Тысячагадовае Заслаўе». У 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці рэжысёр.

АЛЯКСАНДР ЯЛЯКСЕЕЎ і АЛЕГ ЛУКАШЭВІЧ

падчас прэзентацыі новага выдання кнігі-альбома «СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»

г. Мінск, снежань 2015 года

Алег Вацлававіч

Лукашэвіч

 

нарадзіўся 27 сакавіка 1972 года ў горадзе Ляхавічы. У 1995 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996 годзе атрымаў спецыяльнасць рэжысёр і аператар тэлебачання ў Міжнародным цэнтры «CIRNEA» у Парыжы (Францыя). Першы беларускі журналіст, які быў акрэдытаваны на Міжнародных кінафестывалях у Кане, Венецыі і Берліне. З 1994 года стварыў на Беларускім тэлебачанні шэраг тэлевізійных праектаў: «Новая калекцыя», «Наша спадчына», «Знята!», «Эпоха». За публіцыстыку ў галіне культуры ўзнагароджаны Ганаровымі дыпломамі імя Ежы Гедройца ў 2001, 2003, 2008 гадах. У студзені 2005 стаў Лаўрэатам Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». У лістападзе 2005 года з’яўляўся Старшынёй журы кінапрэсы на XII Міжнародным Мінскам кінафестывалі. На IX Еўразійскім тэлефоруме ў Маскве (Расія) ў лістападзе 2006 года ўзнагароджаны Дыпломам пераможцы і Ганаровым медалём за лепшы дакументальны фільм «Эпоха Марка Шагала». З лістапада 2010 з’яўляецца членам Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У маі 2011 стаў кіраўніком Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64-м Міжнародным Канскім кінафестывалі.

   пра Алега Лукашэвіча на Wikipedia

   асабістая старонка Алега Лукашэвіча на Facebook

   пра Аляксандра Аляксеева на Wikipedia

   асабістая старонка Аляксандра Аляксеева на Facebook

КАНТАКТЫ для набыцця КНІГІ-АЛЬБОМА «СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»

СПЕЦЫЯЛЬНЫ КОШТ ад выдаўца

(без 30-й гандлёвай надбаўкі )

140.00 руб.

 

СПЕЦЫЯЛЬНЫ КОШТ ад выдаўца

(без 30-й гандлёвай надбаўкі )

з ПАШТОВАЙ ДАСТАЎКАЙ па Беларусі

150.00 руб.

дадзены вэб-сайт з'яўляецца

АФІЦЫЙНАЙ   ІНТЭРНЭТ-КРАМАЙ   ВЫДАЎЦА

 

 

Кантактныя тэлефоны: +375 29 680-67-68, +375 44 772-03-27

(Рэжым працы: Пн-Сб з 9.00 да 18.00)

 

E-mail: fotodelo@mail.ru

(Заказы прымаюцца кругласутачна)

 

Рэквізіты для безнаяўнага разліку:

р/р: 3013101253008 у РЦК №1 ЗАО «БСБ Банк»

БІК 153001175, код 175, адрас РЦК №1: г. Мінск, пл. Свабоды, 4

 

Пры наяўным разліку выдаецца касавы чэк:

У дадзены момант вядзецца праца над магчымасцю аплаты па розных відах

безнаяўнага разліку. Таксама ў бліжэйшы час будуць даступныя іншыя

дыстанцыйныя спосабы аплаты.

РЭКВІЗІТЫ

ВЫДАЎЦА І РАСПАЎСЮДНІКА

 

 

Індывідуальны прадпрымальнік

Аляксееў Аляксандр Аляксеевіч

 

 

 

УНП 192316950

 

Дата дзяржаўнай рэгістрацыі 04 жніўня 2014 г.

 

Рэгіструючы орган Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

 

Нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных

асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў: 192316950

 

Адрас рэгістрацыі:

вул. Варанянскага, 3-1-171, 220039, г. Мінск,

Рэспубліка Беларусь

 

Рэгістрацыя ў якасці выдаўца:

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў

№1/439 ад 03.10.2014 г.

 

Рэгістрацыя ў якасці распаўсюдніка:

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў

№ 3/716 ад 09.09.2014 г.

 

Інтэрнэт-крама зарэгістравана ў гандлёвым рэестры

з 21 снежня 2015 г. за №298645

© Інтэрнэт-крама www.спадчына.бел. Ўсе правы абаронены. 2016 г.

© Дызайн вэб-сайта, Аляксееў А.А., Лукашэвіч А.В., 2016 г.