м  а  с  т  а  ц  к  і      п  р  а  е  к  т

   fotodelo@mail.ru

СПА ДЧЫНА БЕ ЛАРУСІ

   +375-29-68-067-68

   +375-44-772-03-27

ГАЛОЎНАЯ

ПРА АЛЬБОМ

АБ ПРАЕКЦЕ

АБ АЎТАРАХ

ДЗЕ НАБЫЦЬ

 

ГІСТОРЫЯ

ПРАЕКТА

а  ф  і  ц  ы  й  н  ы     в  э  б  -  с  а  й  т

ВОДГУКІ АБ МАСТАЦКІМ ПРАЕКЦЕ «СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»

ЧАСОПІС «БЕЛАРУСЬ», люты 2016 г.

«Спадчына Беларусі»: працяг будзе…

У Нацыянальным гістарычным музеі Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч прадставілі новую кнігу-альбом з серыі вядомага мастацкага праекта

У свой час з’яўленне першай кнігі-альбома «Спадчына Беларусі» выклікала сапраўдны фурор. Пра гэту падзею шмат гаварылі, і не толькі ў культурным асяроддзі. Здзіўленне выклікаў той факт, што маладыя аўтары (абодва — тэлевізіёншчыкі) абышлі ў майстэрстве падачы ілюстраванага матэрыялу і знешняга афармлення прадукту слынных прафесіяналаў паліграфістаў. Але сапраўдным адкрыццём стала тэматычная канцэпцыя кнігі-альбома, якая мяняла ўяўленне пра нібы сціплую гістарычную і культурную спадчыну Беларусі. Было захапленне ад убачанага на старонках фаліянта. Неўзабаве «Спадчына Беларусі» стала галоўным прэзентацыйным прадметам: альбом дарылі самым высокапастаўленым гасцям, для гэтых жа мэт беларускія дыпламаты за мяжой заўсёды трымалі ў прадстаўніцтвах па некалькі яго асобнікаў.

Без перабольшання, мастацкі праект «Спадчына Беларусі» — гэта адзін з самых значных творчых праектаў у галіне візуальнага прадстаўлення гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч стварылі ўласную мастацкую канцэпцыю па прадстаўленні беларускай гісторыі і культуры. Яны арганічна здолелі аб’яднаць выпуск мастацкіх альбомаў, тэлевізійных фільмаў і правядзенне фотавыстаў для дасягнення адной мэты — папулярызацыі нацыянальнага набытку Беларусі.

Выкарыстоўваючы новыя прыёмы і сродкі вобразнай выразнасці, Аляксееў і Лукашэвіч змянілі параметры візуальна-пластычнай мовы, прадставіўшы маштабную непаўторную маляўнічую панараму краіны з яе ўнікальнымі архітэктурна-ландшафтнымі пейзажамі, помнікамі дойлідства. Альбом дае магчымасць па-новаму ўбачыць Беларусь, знаёміць з цікавымі старонкамі гісторыі

жыцця нашай краіны і яе народа, садзейнічае змястоўнаму культурнаму дыялогу і адкрывае старонкі беларускай спадчыны для сусветнай супольнасці.

Гістарычныя каштоўнасці краіны, прадстаўленыя аўтарамі выдання, з’яўляюцца цудоўным увасабленнем духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, падкрэсліваючы асаблівую ролю Беларусі ў еўрапейскім, агульнасусветным гістарычным і культурным кантэксце. У свой час беларускія майстры ўзводзілі царскія ў сваёй раскошы і вытанчанасці замкі і цэрквы, прадстаўлялі свету ўнікальныя залатыя вырабы. І тут знайшло адлюстраванне ўнікальнае геаграфічнае месцазнаходжанне краіны: на беларускіх землях не толькі пераймалі культурныя традыцыі Візантыі, Заходняй Еўропы і Усходу, але яшчэ і ўкраплялі атрыманыя сакрэты ў культуру сваіх бліжэйшых суседзяў.

працяг артыкула

з часопіса «БЕЛАРУСЬ», люты 2016 г.:

На выставе, якая праходзіла ў Нацыянальным гістарычным музеі, былі прадстаўлены ўсе кнігі-альбомы праекта, выдадзеныя з 2004 па 2015 гады, у тым ліку і «Спадчына Беларусі. Скарбы», у якой аўтары адкрылі сапраўды нацыянальную скарбніцу. Яны ўпершыню сістэматызавана паказалі найбольш значныя прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаныя з каштоўных металаў, якія захаваліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і з’яўляюцца яе нацыянальным набыткам. Стаўшы ў лік першапраходцаў на шляху адраджэння нацыянальнай памяці, Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч пачалі шэраг наватарскіх захадаў па распрацоўцы спосабаў фотаздымкі, здольных паўнацэнна і ўсебакова перадаць чароўную веліч золата і арыстакратычную вытанчанасць срэбра.

Перад намі разгортваецца гісторыя краіны, якая знайшла адлюстраванне ў змене стылю царкоўнага начыння, ва ўскладненні метадаў апрацоўкі металу і стварэння закончаных твораў мастацтва.

За плячамі ў аўтараў сапраўднае прызнанне. Альбомы набылі вядомасць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Яны прадстаўлены ў фондах буйнейшых бібліятэк свету, у прэстыжных універсітэтах, культурных і дыпламатычных установах, у прыватных калекцыях.

 

Дарэчы, у сваіх тэлевізійных дакументальных фільмах цыкла «Эпоха» гэтыя ж аўтары адкрылі новы этап у сваёй творчасці. Празімёны вядомых беларусаў яны прадэманстравалі ўзаемасувязь Беларусі з іншымі краінамі. Маштабна прасачыўшы жыццёвы шлях героя, аўтары рабілі акцэнты на яго ўкладзе ў сусветную супольнасць, на зацвярджэнні беларускай нацыі. Выверанасць выкладзеных фактаў, граматна падабраная музыка, пастановачныя элементы, пабудова відэарада, стварэнне эмацыйнага настрою зрабілі тэлевізійныя фільмы сапраўднымі кінатворамі.

З 2003 па 2015 год праведзена больш за 20 рэспубліканскіх і міжнародных выстаў у Польшчы, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Арменіі… Створана больш за 100 серый тэлевізійнага цыкла «Наша спадчына» пра архітэктурна-гістарычны набытак, больш за 50 серый «Эпоха» пра вядомых гістарычных

асоб, якія нарадзіліся на беларускай зямлі.

Безумоўна, мастацкі праект «Спадчына Беларусі» — гэта з’ява для беларускай культуры. Аўтарам уда лося комплексна выказаць і падкрэсліць глыбіню і багацце нацыяна льнай спадчыны. Праведзена маштабная даследчая і творчая работа. Паспяховасць праекта пацвярджаецца агульным тыражом выданняў — 44500 асобнікаў, што ў цяперашні час з’яўляецца адметным фактам у нацыянальным кнігавыданні.

Высокі мастацкі ўзровень альбомаў адзначаны шэрагам прэстыжных узнагарод. 7 студзеня 2005 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыўАляксандру Аляксееву і Алегу Лукашэвічу Прэмію «За духоўнае адраджэнне”. На 45-м Рэспубліканскім конкурсе “Мастацтва кнігі» за альбом «Спадчына Беларусі» аўтарам праекта была ўручана вышэйшая ўзнагарода ў галіне паліграфіі — Дыплом Францыска Скарыны. У 2008 годзе альбом «Спадчына Беларусі. Скарбы» адзначаны Дыпломам I ступені на V Міжнародным конкурсе краін СНД «Мастацтва кнігі». У 2015 годзе аўтары ўдастоены Дыплома Пераможцы на 54-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў Мінску за кнігу-альбом «Скарбы Беларусі».

ЧАСОПІС «БЕЛАРУСЬ», люты 2016 г.

Дыялог з аўтарамі праекта

Нядаўна ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прадстаўлялі новае выданне кнігі-альбома Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Спадчына Беларусі». Да гэтай падзеі аўтары наладзілі выставу з фатаграфіямі з новай кнігі, а таксама рэтраспектыўны паказ усіх альбомаў, выдадзеных з 2004 года.

— Агульны тыраж альбомаў, сапраўды, уражвае. У чым, па-вашаму, сакрэт такога поспеху, улічваючы, што кошт кнігі немалы?

Алег Лукашэвіч: Напэўна, трэба ўспомніць, як мы пачыналі праект «Спадчына Беларусі», як узнікла ідэя. Мы з Аляксандрам бывалі за мяжой і сутыкнуліся з тым, што дастойнага сувеніра, які б прадстаўляў Беларусь, на той момант не было. Памятаю, у 1997 годзе ў мяне было інтэрв’ю з П’ерам Кардэнам у Парыжы, я знайшоў альбом пра Мінск на 50 старонак у жудаснай якасці, але гэта было адзінае, што можна было падарыць. У Парыжы мы зайшлі ў кнігарню, убачылі на паліцы даведнікі па краінах, вырашылі пацікавіцца, што ёсць пра Беларусь. У адной вялікай кнізе нашай краіне быў адведзены адзін разварот з фатаграфіяй прыгожага захаду сонца над палескім балотам. Нам стала крыўдна, што пра Беларусь фактычна нічога не ведаюць. Бо прырода, пейзажы цудоўныя ў любой краіне, нават пяскі Сахары зачароўваюць…

Але больш паўнацэнна пра краіну можна меркаваць, перш за ўсё, па архітэктуры — гэта першае, што бачыць прыезджы чалавек, тым больш турыст. Так, спачатку ён бачыць архітэктуру, а потым усё астатняе. Па архітэктуры можна адразу вызначыць, наколькі краіна развітая, якая яна багатая. Аднойчы ў Варшаве ў 2001 годзе мы ўбачылі ўнікальнае выданне польскага гісторыка, фатографа Рамана Афтаназі «Гісторыя рэзідэнцый на даўніх ускраінах Рэчы Паспалітай», у якой быў сабраны ўнікальны матэрыял па палацах, замках, сядзібах, якія знаходзіліся на тэрыторыі сённяшняй Беларусі. Афтаназі аб’ездзіў гэтыя рэзідэнцыі да Другой сусветнай вайны і зняў унікальны фотаматэрыял. Калі мы яго ўбачылі, былі здзіўлены. Няўжо ў нас у Беларусі было такое багацце!? Мы склалі першапачатковы спіс усіх аб’ектаў па ўсёй Беларусі. Працуючы на той момант у Белтэлерадыёкампаніі, прапанавалі зрабіць маштабны ТБ-праект аб архітэктурнай спадчыне. За два гады ў эфір выйшла 100 серый. Ніхто да нас нічога падобнага не рабіў.

Аляксандр Аляксееў: Але галоўнае — мы пачалі фарміраваць свой унікальны фотаархіў. Да таго ж, на рынку з’явілася добрая лічбавая тэхніка, якая дазволіла нам рэалізаваць наступны этап — выданне

якаснага альбома, дзе мы выступілі не толькі фатографамі, але таксама ўвесь дызайн і макет стварылі самі. У кастрычніку 2004 года былі аддрукаваныя першыя 3000 асобнікаў беларуска-англійскага выдання «Спадчына Беларусі». Поспех неверагодны — за месяц быў прададзены практычна ўвесь тыраж. Да прэзентацыі альбома ў лістападзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі засталося каля 50 штук. Нас удастоілі Прэміі «За духоўнае адраджэнне». А ў СМІ Польшчы нашу кнігу на звалі бестселерам.

Алег Лукашэвіч: І толькі тады мы задумаліся, як атрымаўся такі поспех? Адказ просты — мы гэтую кнігу рабілі з вялікай любоўю да Беларусі. Мы хацелі паказаць, што нашы карані ідуць са старажытнай Полацкай зямлі, дзе цудам да нашых дзён захавалася царква 12 стагоддзя з унікальнымі фрэскамі, якую пабудавалі па заказе прападобнай Еўфрасінні Полацкай. У альбоме былі паказаны ўсе рэгіёны Беларусі, і для многіх гэтая кніга стала сапраўдным адкрыццём. Нам гаварылі: «Няў жо гэта — Беларусь?».

Аляксандр Аляксееў: Безумоўна, вы самі разумееце: нельга зрабіць якасны прадукт танна. Гэта ўсё вельмі затратна. Да прыкладу, у Парыжы падобныя 320-старонкавыя альбомы каштуюць каля 100 еўра. Наша выданне ў два разы таннейшае.

працяг артыкула

з часопіса «БЕЛАРУСЬ», люты 2016 г.:

— У вашых альбомах не ўбачыш гістарычных руін. Ці не занадта ўсё прыгожае?

Аляксандр Аляксееў: Беларусь страціла вельмі шмат. Практычна кожнае стагоддзе прыносіла разруху, а з ёй з тэрыторыі краіны знікалі замкі, палацы, сядзібы, храмы. Магчыма, было б дарэчы любавацца руінамі ў Італіі або Францыі, дзе ў кожнай вёсцы то замак, то палац, то велічны храм. Калі мы пачыналі свой праект, то асэнсавана паставілі задачу сабраць усё, што захавалася. Мы хацелі паказаць самім беларусам — нам ёсць чым ганарыцца. У нас няма руін, супастаўных з Рымскім Калізеем. Не будзеш жа ганарыцца развалінамі млына або сядзібы. І мы не пралічыліся. Запатрабаванасць і папулярнасць нашых альбомаў паказала — мы зрабілі правільны выбар. Хоць стварэнне такога альбома — гэта цяжкая, карпатлівая праца. Гэта вялікая навукова-даследчая работа.

Алег Лукашэвіч: Здымка архітэкт уры на першы погляд падаецца простай. Большасць думае: прыехаў, шчоўкнуў і гатова. Сёння амаль у кожнага ёсць фотакамера. Але не ў кожнага ёс ц ь добрыя фатаграфіі. Для здымкі архітэкту ры важнае значэнне мае асвятленне, якое можа падкрэсліць дэталі і надаць аб’ём, глыбіню. Каб атрымаць жаданы здымак, мы некалькі разоў ездзілі на адно і тое ж месца і ў дождж, і ў моцныя маразы. Да прыкладу, узяць здымак касцёла ў Гервятах.

Мы спецыяльна ў непагодлівы дзень выехалі з Мінска і чакалі 6  гадзін, пакуль выгляне і асветліць храм. Менавіта на кантрасце неба і яркага сонца архітэктура найбольш выйгрышная.

— Ці не думалі рабіць здымкі з вышыні птушынага палёту? Цяпер, дарэчы, вельмі модна стала выкарыстоўваць квадра-коптары.

Аляксандр Аляксееў: Мы даўно пра гэта разважалі. І нават правялі адну верталётную фотасесію. Але прыйшлі да высновы, што ў сваіх альбомах мы ўпор робім на архітэктуру,

а не на прыроду і ландшафт. Прырода ў нас, у Беларусі, сапраўды вельмі прыгожая. Але мы, перш за ўсё, за эстэтыку кадра. На жаль, верталётныя здымкі нашых мястэчак і гарадоў паказваюць усю інфраструктуру, якая знаходзіцца побач з помнікам. А гэта ў большасці выпадкаў або сельскагаспадарчая ферма, або прамысловая вытворчасць — такая савецкая спадчына… Прыгажосці ў гэтым няма ніякай. Каштоўнасць такой фатаграфіі выключна дакументальная. Часам мы выкарыстоўваем для  здымкі 25-ме тровы кран, які дазваляе падняцца над помнікам, каб падкрэсліць маштабнасць архітэктуры.

— Можна лічыць, што хваля цікавасці да нацыянальнай спадчыны, якая пачалася ў сярэдзіне 2000-х гадоў, гэта ў тым ліку і ваша заслуга. Калі гаварыць пра новы альбом, у чым яго адрозненне ад папярэдніх?

Аляксандр Аляксееў: Кніга-альбом упершыню выдадзена на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

У ёй больш за 400 фатаграфій, створаных у 2014-15 гадах.  Яна дае дакладнае ўяўленне аб тым, як той ці іншы архітэктурны помнік выглядае сёння. Мы паказваем а дноўленую архітэктурную спадчыну.  Вядома, можна шмат гаварыць пра якасць рэстаўрацыі і г.д. Але працуючы ў гэтай тэме з 2001 года, мы ўспамінаем, як некалі хтосьці крычаў, маўляў, навошта нам аднаўляць Мірскі замак або Нясвіж. Хай будуць прыгожыя гістарычныя руіны. Але час паказаў, што яны памыляліся.

Алег Лукашэвіч: Хіба маглі мы дапускаць яшчэ 15 гадоў назад, што адновяць сядзібы ў Скоках, Мерачоўшчыне, палацы ў Пінску, Крычаве, Гомелі, храмы ў Воўчыне, Віцебску, Брэсце, замкі ў Любчы і Лідзе, ратушы ў Магілёве і Мінску… І тое, што сёння паўмільёна турыстаў у год прымае Нясвіж, гаворыць аб запатрабаванасці адноўленых помнікаў. Вельмі хацелася б, каб дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі» мела дастойнае фінансаванне, а ў нас была магчымасць у кожным новым выданні прадстаўляць захаваную, а не страчаную спадчыну.

— Вашы кнігі сёння прадстаўлены ў фондах буйнейшых бібліятэк свету, у прэстыжных універсітэтах, культурных і дыпламатычных установах. Яны ёсць у бібліятэцы Папы Рымскага і Каралевы Вялікабрытаніі. Вы, дарэчы, самі, як я ведаю, падарылі кнігу Іаану Паўлу II…

Алег Лукашэвіч: Так атрымалася, што нашу першую кнігу мы прэзентавалі менавіта ў Італіі ў кастрычніку 2004 года падчас правядзення Дзён культуры Беларусі.

працяг артыкула

з часопіса «БЕЛАРУСЬ», люты 2016 г.:

Арганізацыяй займалася наша пасольства і італьянскі бок.  І менавіта з італьянскага боку прыйшла прапанова трапіць на агульную аўдыенцыю да Папы Рымскага, у канцы якой абмежаванае кола людзей змагло падысці і атрымаць блаславенне Папы. Безумоўна,  нам выпаў вялікі гонар уручыць альбом Іаану Паўлу II. А праз некаторы час мы атрымалі пісьмо з Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкана, накіраванае па блаславенні Папы, у якім выказвалася падзяка «…за цікавую кнігу «Спадчына Беларусі», ілюстраваную выдатнымі фатаграфіямі». І гэта сапраўды высокая ацэнка нашай работы.

Аляксандр Аляксееў: Вядома, прыемна, калі заходзіш на сайт Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі і бачыш сваю кнігу з нашым аўтографам. Нам прыемна, калі беларускія дыпламаты, уступаючы на пасаду, дораць нашы кнігі кіраўнікам дзяржаў. Мы асабіста шмат кніг падарылі вядомым дзеячам культуры за мяжой, працуючы на кінафестывалях у Канне, Берліне, Венецыі. Ствараючы тэлевізійны праект «Эпоха» пра знакамітых ураджэнцаў Беларусі, у знак удзячнасці дарылі альбомы сваякам Ігната Дамейкі ў Чылі, Марка Шагала ў Францыі і ЗША, Напалеона Орды ў Францыі, Мікалая Судзілоўскага-Руселя ў Японіі…

Нам важна таксама, што матэрыялы праекта «Спадчына Беларусі» выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы дасье аб прадстаўленні помнікаў Нясвіжа і Полацка для ўключэння ў Спіс аб’ектаў Сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

 

Веніямін Міхееў

© Дызайн вэб-сайта, Аляксееў А.А., Лукашэвіч А.В., 2016 г.