м  а  с  т  а  ц  к  і      п  р  а  е  к  т

   fotodelo@mail.ru

СПА ДЧЫНА БЕ ЛАРУСІ

   +375-29-68-067-68

   +375-44-772-03-27

ГАЛОЎНАЯ

ПРА АЛЬБОМ

АБ ПРАЕКЦЕ

АБ АЎТАРАХ

ДЗЕ НАБЫЦЬ

 

ГІСТОРЫЯ

ПРАЕКТА

а  ф  і  ц  ы  й  н  ы     в  э  б  -  с  а  й  т

ГІСТОРЫЯ МАСТАЦКАГА ПРАЕКТА

«СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»

2003

Першая прэзентацыя мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» адбылася ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску,

 дзе з 5 сакавіка па 12 красавіка былі прадстаўлены тры фотавыставы:  «Храмы», «Палацы і замкі», «Сядзібы і ратушы».

 

З 22 красавіка фотавыстава «Спадчына Беларусі» была прадстаўлена ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

 Адкрываў экспазіцыю намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Герасіменка, які адзначыў:

«Перад Вамі праект, які можна назваць унікальным па сутнасці. Тут ствараецца спроба прадэманстраваць усю прыгажосць і значэнне

 гістарычных шэдэўраў і помнікаў архітэктуры Беларусі.  Дадзены праект дазваляе па-новаму ўбачыць Беларусь,  адкрыць для сябе цікавыя старонкі

гісторыі жыцця нашай краіны і яе народа.  Спадзяюся, што прадстаўленая да вашай увагі фотавыстава стане адным з крокаў

на шляху захавання, адраджэння і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і культурных каштоўнасцей Беларусі».

 

З 9 па 15 чэрвеня з мастацкім праектам «Спадчына Беларусі» знаёміўся армянскі глядач. Болей за 200 фотаработ былі прадстаўлены

ў Доме Саюза мастакоў Арменіі ў Ерэване  ў гонар дзесяцігоддзя дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія.

 Адкрывалі выставу міністр замежных спраў Арменіі Вардан Асканян і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арменіі Марына Далгаполава.

 

З 12 ліпеня па 2 верасня фотавыстава «Спадчына Беларусі» экспанавалася ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі,

 а з 5 верасня па 10 лістапада ў Доме-музеі Іллі Рэпіна ў Здраўнёва.

 

На Першым нацыянальным тэлеканале Белтэлерадыёкампаніі пачала выходзіць штотыднёвая праграма «Наша спадчына»

у рамках мастацкага праекта «Спадчына Беларусі».

 

2004

У маі фотавыстава «Спадчына Беларусі — дыялог культур» была прадстаўлена ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы (Францыя),

 прымеркаваная да 50-годдзя ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.  Выставу адкрываў Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіціра Мацуура, які адзначыў:

 «Здаўна Беларусь знаходзіцца на перакрыжаванні цывілізацый, культур і рэлігій, што дакладна адлюстравана ў тапаніміцы краіны, яе мове, веравызнанні і асабліва ў мастацтве.

Я ўпэўнены, што фотапраект «Спадчына Беларусі» будзе спрыяць новаму культурнаму дыялогу і адкрые старонкі беларускай спадчыны для сусветнага грамадства».

 

У чэрвені ў Палацы Тызенгаўзаў у Паставах адкрыта пастаянна дзеючая фотаэкспазіцыя «Спадчына Беларусі», дар аўтараў гораду.

 

8 верасня ў друк падпісаны макет альбома «Спадчына Беларусi». Тыраж 3000 экзэмпляраў.

 

У кастрычніку мастацкі праект «Спадчына Беларусі» прадстаўлены ў Рыме, пад час правядзення Дзён культуры Беларусі ў Італіі.

Экспазіцыю адкрываў віцэ-прэм’ер Уладзімір Дражын. На выставе адбылася прэзентацыя альбома «Спадчына Беларусi».

 

25 кастрычніка ў Ватыкане аўтары падарылі альбом «Спадчына Беларусi» Папе Рымскаму Яну Паўлу II.

 У адказ аўтары атрымалі ліст накіраваны па благаславенню Папы Рымскага:

 «Дзякую за высакародны жэст перадачы ў дар Свяцейшаму Айцу цікавай кнігі «Спадчына Беларусі»,

 у якой ўтрымліваецца інфармацыя аб гістарычных, мастацкіх і рэлігійных помніках розных рэгіёнаў Беларусі, ілюстраваная цудоўнымі фотаздымкамі.

Яго Святасць, жадаючы падзякаваць вас за падарунак і за ўдзячныя словы, якія вы да яго накіравалі, моліцца за мір і росквіт хрысціянства

і з вялікім задавальненнем накіроўвае вам і вашым блізкім сваё блаславенства і сардэчнае прывітанне».

 

У лістападзе распачаты работы па падрыхтоўцы новага альбома «Спадчына Беларусі. Скарбы».

 

12 лістапада адбылася прэзентацыя альбома «Спадчына Беларусi» у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

 Ва ўступным слове міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Русакевіч адзначыў:

«Гэтая кнiга па-новаму адкрывае Беларусь сусветнаму культурнаму супольнiцтву. Нам ёсць што паказаць на замежных кнiжных форумах.

 Ёсць чым папоўнiць духоўную скарбонку народа — сучаснымi выданнямi высокага духоўнага гатунку. Адно з такiх мы якраз сёння i прэзентуем.

I я ўпэўнены, што ад кожнага з нас залежыць, цi быць такiм i падобным да iх праектам, цi не змялее i не растрацiцца запас духоўных сiл народа, яго назапашанай вякамi культуры».

 

З 14 лістапада па 20 снежня фотавыстава «Спадчына Беларусi» дэманстравалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыялы праекта «Спадчына Беларусi» выкарыстаны для падрыхтоўкі дасье для прадстаўлення помнікаў Нясвіжа

для ўключэння ў Спіс аб’ектаў Сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

 

2005

7 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў

Прэмію «За духоўнае адраджэнне» аўтарам альбома «Спадчына Беларусi» А.А.Аляксееву і А.В.Лукашэвічу.

 

24–25 студзеня адбыўся 45 Рэспубліканскі конкурс «Мастацтва кнігі — 2005».

 Упершыню пасля 1990 года журы прысудзіла вышэйшую ўзнагароду конкурса — Дыплом імя Францыска Скарыны — альбому «Спадчына Беларусi».

 

У красавіку ў эфір выйшла 100-я праграма «Наша спадчына».

Аўтары ўпершыню на Беларускім тэлебачанні шырока і змястоўна прадставілі гістарычную і архітэктурную спадчыну беларускага народа.

 

У маі ў Парыжы (Францыя) альбом «Спадчына Беларусi» падараваны Генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА Каіціра Мацуура.

 

На працягу года надрукаваны 2-е і 3-е выданні альбома «Спадчына Беларусi». Агульны тыраж 6000 экзэмпляраў.

 

Пад час знаходжання ў Іерусаліме (Ізраіль) з 15 па 22 снежня

 аўтары падаравалі альбом «Спадчына Беларусi» Патрыярху Іерусалімскаму Феафілу III на аўдыенцыі ў Патрыяршым палацы.

Патрыярх адзначыў высокі мастацкі ўзровень фотаздымкаў і якасць альбома, а таксама быў зачараваны прыгажосцю беларускіх помнікаў гісторыі і архітэктуры.

 

2006

У студзені выйшла 1-е выданне альбома на рускай і англійскай мовах «Наследие Беларуси». Тыраж 3000 экзэмпляраў.

 

У сакавіку ўсім удзельнікам Трэцяга Усебеларускага народнага сходу ў Мінску падараваны альбомы «Спадчына Беларусi».

 

Распачата работа над стварэннем цыклу відэафільмаў мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» аб выбітных ураджэнцах Беларусі.

Першы фільм «Эпоха Марка Шагала» удастоены Дыплома пераможцы і Ганаровага медаля за лепшы дакументальны фільм на IX Еўразійскім тэлефоруме ў Маскве (Расія).

 

З 7 па 18 чэрвеня пад час знаходжання ў ЗША аўтары падаравалі альбом «Спадчына Беларусi» Прэзідэнту Сената Гавайскіх выспаў, сенатару Роберту Бундзе.

Альбом падараваны ў бібліятэку Гамільтана Гавайскага універсітэта і ў бібліятэку і архіў Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі ў Лос-Анджэлесе.

 

З 3 па 16 кастрычніка пад час наведвання Чылі аўтары падаравалі альбом «Спадчына Беларусi» сваякам Ігнація Дамейкі,

а таксама ў Дом-музей Ігнація Дамейкі ў Санцьяга, у бібліятэку Чылійскага ўніверсітэта, у архіў Таварыства гісторыі і геаграфіі Чылі.

 

У снежні альбомы падараваны ў бібліятэку Падуанскага ўніверсітэта ў Італіі.

 

2007

У студзені-лютым аўтары падаравалі альбомы «Спадчына Беларусi» у Дом-музей Тадэвуша Касцюшкі ў Салатурне (Швейцарыя),

у Дом-музей Ёгана Гётэ ў Веймары (Германія).

 

Пад час знаходжання ў Японіі з 26 сакавіка па 5 красавіка аўтары падаравалі альбом у бібліятэкі Такійскага і Кіётскага ўніверсітэтаў,

а таксама сваякам Мікалая Судзілоўскага-Руселя.

 

У маі надрукавана 2-е выданне «Наследие Беларуси» на рускай і англійскай мовах. Тыраж 5000 экзэмпляраў.

 

На 60-м Міжнародным Канскім кінафестывалі (Францыя) аўтары падаравалі альбомы

вядомаму польскаму кінарэжысёру Анджэю Вайдзе, расійскаму кінарэжысёру Андрэю Звягінцаву.

 

У чэрвені аўтары перадалі ў бібліятэку Францыска Скарыны ў Лондане (Вялікабрытанія) альбом «Спадчына Беларусi».

 

 Альбом падараваны каралеве Вялікабрытаніі Елізавеце II. Асабісты сакратар каралевы напісаў у лісце:

«Яе Вялікасць адзначыла, што гэтае выданне — цудоўны голас Беларусі і кніга сапраўдная каштоўнасць, якая неадкладна папоўніць каралеўскую бібліятэку».

 

У ліпені альбомы перададзены ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі ў Празе.

 

На 64 Міжнародным Венецыянскім кінафестывалі (Італія) аўтары падаравалі альбомы «Спадчына Беларусi»:

расійскаму кінарэжысёру Мікіце Міхалкову, галандскаму кінарэжысёру Полю Верхувену, расійскаму кінарэжысёру Аляксандру Сакураву,

 французскаму кінарэжысёру Катрын Брэйя.

 

У кастрычніку альбомы перададзены у бібліятэку Вільнюскага ўніверсітэта, у Дом-музей Адама Міцкевіча ў Вільнюсе (Літва),

у Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

 

У снежні аўтары падаравалі альбомы ў фонды Пекінскага ўніверсітэта і ў бібліятэку Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам (Кітай).

 

20 снежня падпісаны да друку макет альбома «Спадчына Беларусі. Скарбы». Тыраж 3000 экзэмпляраў.

 

На працягу года надрукаваны 5-ае і 6-ае выданні альбома «Спадчына Беларусi». Агульны тыраж 8000 экзэмпляраў.

 

2008

31 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя альбома «Спадчына Беларусі. Скарбы». Тыраж 3000 экзэмпляраў.

 

У лютым у доме Пушкіна ў Лондане (Вялікабрытанія) адбылося адкрыццё фотавыставы і прэзентацыя альбомаў мастацкага праекта «Спадчына Беларусі».

Аўтары праекта Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвічперадалі альбомы ў бібліятэку Брытанскага музея.

 

У сакавіку альбомы перададзены ў дар ў Польскую бібліятэку ў Парыжы, у Музей мінералогіі ў Парыжы (Францыя).

 

У красавіку-чэрвені мастацкі праект прадстаўлены ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі

і ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

 

У жніўні альбом Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Спадчына Беларусі. Скарбы» прызнаны лепшым і ўзнагароджаны Дыпломам І-й ступені

на V Міжнародным конкурсе дзяржаў-удзельніц СНД «Мастацтва кнігі», які праходзіў у жніўні ў Маскве (Расія).

 

У кастрычніку 30 фотаработ з мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» былі прадстаўлены на міжнароднай выставе

«Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі»  у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

25 кастрычніка выставу наведаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II, які выказаў глыбокую ўдзячнасць усім удзельнікам выставы.

 

У лістападзе мастацкі праект «Спадчына Беларусі» быў прэзентаваны ў Віляноўскім палацава-музейным комплексе ў Варшаве (Польшча).

 

Матэрыялы праекта «Спадчына Беларусi» выкарыстаны для падрыхтоўкі дасье для прадстаўлення помнікаў Полацка

для ўключэння ў Спіс аб’ектаў Сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

 

2009

У сакавіку падпісана ў друк 1-е выданне альбома «Скарбы Беларусі» на беларускай і англійскай мовах. Тыраж 3000 экзэмпляраў.

 

У верасні ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя фотавыставы і альбома «Скарбы Беларусі»,

 якую адкрывалі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка і старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі.

 

Фільм мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» «Эпоха Адама Міцкевіча» удастоены Дыплома з адзнакай на IX конкурсе імя Ежы Гедройца.

 

2010

Мастацкі праект Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Спадчына Беларусі» намінаваны на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь

за высокамастацкае прадстаўленне гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі.

 

У жніўні аўтары праекта Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч падаравалі альбом «Скарбы Беларусі»

ў Дзяржаўную Траццякоўскую галерэю ў Маскве (Расія) .

 

У лістападзе выйшла 4-е выданне альбома «Наследие Беларуси». Тыраж 5000 экзэмпляраў.

 

2011

Фільм мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» «Эпоха. Знакаміты-невядомы. Іван Хруцкі»

 удастоены Дыплома пераможцы VII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня».

 

2012

Завершана работа над стварэннем цыклу відэафільмаў мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» аб выбітных ураджэнцах Беларусі,

якія ўнеслі значны ўклад у сусветнае грамадства. Створана 11 дакументальных фільмаў: «Эпоха Марка Шагала», «Прападобная Еўфрасіння Полацкая»,

«Луіс Маер. Леў Галівуду»,  «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі», «Тадэвуш Касцюшка. Вяртанне героя», «Адам Міцкевіч», «Ігнат Дамейка»,

«Мікалай Судзілоўскі-Русель»,  «Эпоха. Знакаміты-невядомы. Іван Хруцкі», «Эпоха Максіма Багдановіча», «Эпоха Напалеона Орды».

 

2013

У сакавіку выйшла 2-е выданне кнігі-альбома Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Скарбы Беларусі» на беларускай і англійскай мовах

у скураной вокладцы з залатым абрэзам. Тыраж 1000 экзэмпляраў.

 

У кастрычніку выйшла 1-е выданне кнігі-альбома Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Сокровища Беларуси» на рускай і англійскай мовах

у скураной вокладцы з залатым абрэзам. Тыраж 1000 экзэмпляраў.

 

2014

У маі мастацкі праект «Спадчына Беларусі» прадстаўлены пад адкрытым небам на арт-прасторы — агароджы Парку Чалюскінцаў (Мінск, Беларусь).

Фотавыстава, якая складалася з 60 фотаздымкаў (памерам 3х2 метра) экспанавалася да мая 2015 года.

 

У чэрвені выйшла 2-е выданне кнігі-альбома «Сокровища Беларуси» на рускай і англійскай мовах

у скураной вокладцы з залатым абрэзам. Тыраж 1000 экзэмпляраў.

 

Кніга-альбом Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Сокровища Беларуси» удастоена Дыплома III ступені у намінацыі «Мая краіна»

на XI Міжнародным конкурсе дзяржаў-удзельніц СНД «Мастацтва кнігі».

 

2015

Кніга-альбом Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Сокровища Беларуси» ўдастоена Дыплома пераможцы

ў намінацыі «Фотапогляд» на 54-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі — 2015» (Мінск, Беларусь).

 

Фотавыстава мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» прадстаўлена пад адкрытым небам на агароджы Усіхсвяцкага храма (Мінск, Беларусь).

 

У маі фотовыстава «Спадчына Беларусі ў Сусветным Спісе ЮНЕСКА» прадстаўлена пад адкрытым небам на арт-прасторы — агароджы Парку Чалюскінцаў (Мінск, Беларусь) .

 На 60-ці фотаработах (памерам 2х3м.) былі длюстраваны: Белавежская пушча, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Геадэзічная дуга Струвэ,

унесеныя ў Спіс аб’ектаў Сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Фотавыстава экспанавалася да мая 2016 года.

 

У лістападзе выйшла 1-е выданне альбома «Спадчына Беларусі» на беларускай, рускай і англійскай мовах. Тыраж 1000 экзэмпляраў.

Агульны тыраж альбомаў мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» дасягнуў 44 500 экзэмпляраў.

 

2016

21–22 студзеня 2016 года на 55-ым Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі — 2016»  (Мінск, Беларусь) лепшымі дызайнерамі кнігі прызнаны

Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч з уручэннем ганаровага дыплома Пераможцаў і памятнага знака-сімвала «Залаты Фаліянт»

за дызайн кніг-альбомаў «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», «Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль», «Спадчына Беларусі».

 

3–28 лютага 2016 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь) адбылася фотавыстава

і прэзентацыя новага выдання альбома Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча«Спадчына Беларусі» на трох мовах (беларускай, рускай, англійскай).

  Адкрываў выставу Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Ганаровымі гасцямі выставы былі

Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб і Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.

 

15 сакавіка па 14 красавіка ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь) прайшла фотавыстава

і прэзентацыя новага выдання альбома «Спадчына Беларусі» на трох мовах (беларускай, рускай, англійскай)

для дыпламатычных прадстаўнікоў дзяржаў свету. 21 сакавіка на ўрачыстым адкрыцці сярод гасцей прысутнічала 27 паслоў з розных краін.

 

21 мая мастацкі праект «Спадчына Беларусі» прадстаўлены фотавыставай «Спадчына Беларусі. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці »

  пад адкрытым небам на арт-прасторы — агароджы Парку Чалюскінцаў (Мінск, Беларусь). Фотавыстава, якая складаецца з 60 фотаработ (памерам 3х2 метра) экспануецца да мая 2017 года.

Падчас адкрыцця праводзіўся мастацкі пленэр «Спадчына Беларусі», у якім бралі ўдзел юныя мастакі, выхаванцы гімназіі-каледжа ім. І.В. Ахрэмчыка.

© Дызайн вэб-сайта, Аляксееў А.А., Лукашэвіч А.В., 2016 г.