МАСТАЦКІ ПРАЕКТ
«СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»

— гэта аўтарская канцэпцыя па міжнародным уяўленні гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі.
Аўтары праекта Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч з дапамогай трох складнікаў:
прэзентацыйных кніг-альбомаў, дакументальных фільмаў і фотавыстаў
ствараюць прывабны вобраз Беларусі ў свеце.
Разнапланавыя
фотавыставы
Міжнародныя,
нацыянальныя і рэгіянальныя фотавыставы;
у выставачных залах
і пад адкрытым небам;
перасоўныя і пастаянныя.
У сваіх фотаработах аўтары праекта адлюстроўваюць унікальнасць
помнікаў і артэфактаў беларускай
гісторыі і культуры.
Кожная кніга-альбом – гэта 320 старонак,
больш за 400 мастацкіх фатаграфій,
кароткая ёмістая суправаджальная тэкставая інфармацыя на трох мовах
(беларускай, рускай, англійскай).
Асаблівая ўвага ў кніга-альбомах надаецца архітэктурнай спадчыне,
прадметам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, важным гістарычным
падзеям Беларусі.
Кожны фільм праекта — гэта глыбокае
па зместу даследаванне.
Аўтары адкрываюць новыя
ці малавядомыя факты
для шырокай публікі. У фільмах прадстаўлены эксклюзіўныя здымкі, рэдкія кадры кінахронікі, унікальныя архіўныя дакументы.
Героі фільмаў - выдатныя
для беларускай нацыі асобы.
Кніга-альбом «Спадчына Беларусі, Наследие Беларуси, Heritage of Belarus» на беларускай, рускай і англійскай мовах, 2021 г.

МЭТА
і ЗНАЧНАСЦЬ

АЎТАРСКАГА
МАСТАЦКАГА
ПРАЕКТА
«СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»
Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч першымі з фотамастакоў у гісторыі незалежнай Беларусі пачалі мэтанакіравана разбураць стэрэатып «сярмяжнай» Беларусі. У сваіх фотаработах праз рэалістычнае і мастацка-выразнае прадстаўленне аўтары праекта адлюстроўваюць унікальнасць помнікаў беларускай архітэктуры і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дэманструюць сапраўдную беларускую самабытнасць з 1000-гадовай гісторыяй і багатай культурай.

У аснове праекту ляжыць навукова-даследчая праца па вывучэнні нацыянальнай гісторыі і культуры. Аўтарамі арганізавана больш за сотню камандзіровак па Беларусі і за яе межамі, якія маюць экспедыцыйны характар
​​з ацэнкай, удакладненнем і пошукам новай інфармацыі.

Пачынаючы з 2003 года праведзена больш за 40 нацыянальных і міжнародных аўтарскіх фотавыстаў «Спадчына Беларусі» ў Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Аўстрыі, Італіі, Чэхіі, Бельгіі, Арменіі, Венгрыі, Харватыі. Дзякуючы аўтарскім фотавыставам «Спадчына Беларусі» з гістарычнай
і культурнай спадчынай Беларусі пазнаёміліся мільёны гледачоў як у Беларусі, так і за яе межамі.

Створаныя кнігі-альбомы, дакументальныя фільмы, фотаработы ў рамках праекта — гэта ўнікальныя творы, якія характарызуюцца ідэйна-вобразнай завершанасцю, адзінай стылістычнай канцэпцыяй, кампазіцыйнай узгодненасцю і прынцыпамі мастацкай пабудовы; нясуць у сабе ідэйны і сэнсавы змест.
Праект мае сацыяльную значнасць і аб'ядноўвае ў сабе адукацыйную, ідэалагічную і прадстаўнічую функцыі.

Мэтай праекта з'яўляецца развіццё цікавасці да Беларусі, да яе гісторыка-культурнай спадчыны, узняцце нацыянальнай самасвядомасці, адраджэнне страчаных вытокаў і традыцый, зацвярджэнне самабытнасці беларускай нацыі
ў сусветнай супольнасці.

Мастацкі праект «Спадчына Беларусі», створаны Аляксандрам Аляксеевым
і Алегам Лукашэвічам у 2001 годзе набыў шырокую вядомасць не толькі
ў Беларусі, але і за яе межамі. Кнігі-альбомы і фільмы праекта прадстаўлены
ў фондах найбуйнейшых бібліятэк свету, ва ўніверсітэтах, культурных
і дыпламатычных установах, у прыватных калекцыях вядомых людзей —
ад каралевы Вялікабрытаніі да Папы Рымскага. Усё гэта дае магчымасць знаёміць з беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола
сусветнай грамадскасці.

Прападобная

Еўфрасіння Полацкая

СЫМВАЛ АЎТАРСКАГА МАСТАЦКАГА ПРАЕКТА

«СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»


Прападобная благаверная княгіня

Еўфрасіння Полацкая (XII стагоддзе) —

першая ўсходнеславянская жанчына,

кананізаваная Праваслаўнай Царквой,

нябесная заступніца зямлі беларускай.

Створаныя з яе ўдзелам шэдэўры архітэктуры,

жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

аказалі істотны ўплыў на духоўнае

і культурнае развіццё іншых краін і народаў.

Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны
Святой Еўфрасінні Полацкай
Відэафільм (на рускай мове) створаны з выкарыстаннем матэрыялаў аўтарскага мастацкага праекту «Спадчына Беларусі. Спадчына Беларусі. Heritage of Belarus»
на заказ Полацкага Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
Tangible spiritual heritage
of St. Euphrosyne of Polotsk
Videofilm was created using materials author's art project
“Спадчына Беларусі. Наследие Беларуси. Heritage of Belarus"
ordered by the Polotsk National Historical and Cultural Museum-Reserve

Кнігі-альбомы
мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»
створаны ПА БЛАСЛАВЕННІ:

МІТРАПАЛІТА МІНСКАГА І СЛУЦКАГА ФІЛАРЭТА,

ПАТРЫЯРШАГА ЭКЗАРХУ УСЯЕ БЕЛАРУСІ

02 лютага 2004 г.

КАРДЫНАЛА КАЗІМІРА СВЁНТЭКА,

СТАРШЫНІ КАНФЕРЭНЦЫІ

КАТАЛІЧНЫХ ЕПІСКАПАЎ БЕЛАРУСІ

2004 г.


Абмеркаванне выдання

кнігі-альбома

«Спадчына Беларусі. Скарбы»


Сустрэча аўтараў

мастацкага праекта «Спадчына Беларусі»

Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча

з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам,

Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.


21 лістапада 2006 г.

ВЫДАННЯМ
«СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ» САДЗЕЙНІЧАЛІ:

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА

Беларуская Праваслаўная Царква
Рымска-Каталіцкі Касцёл у Беларусі

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"
Музей «Замкавы комплекс «Мір»
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей
Віцебскі абласны краязнаўчы музей
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Я.Р. Раманава
Мінскі абласны краязнаўчы музей
Полацкі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік
Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Кнігі-альбомы мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» шматразова ўдастоены ўзнагародамі
Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі», уключая вышэйшую ўзнагароду конкурсу —
Дыплом імя Францыска Скарыны (2005 г.), а аўтары Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч з'яўляюцца
Пераможцамі ў намінацыях «Лепшы дызайнер кнігі» (2016 г.) і «Лепшы фотамастак кнігі» (2018 г.).

З 2004 года выпушчана 19 перавыданняў кніг-альбомаў мастацкага праекта "Спадчына Беларусі",
агульным тыражом 47 000 экзэмпляраў — гэта рэкорд для нацыянальнага кнігавыдання сярод
аналагічнай прэзентацыйнай прадукцыі.
Кніга-альбом «Спадчына Беларусі» на беларускай, рускай і англійскай мовах, 2021 г.

КАНТАКТЫ:

+375 29 680-67-68

+375 44 772-03-27

(Пн.—Пт. з 9.00 да 18.00)


e-mail: fotodelo@mail.ru

(па эл. пошце заказы прымаюцца кругласутачна)


Кніга-альбом «СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ»

на беларускай, рускай і англійскай мовах


па СПЕЦЫЯЛЬНЫМ КОШЦЕ ад выдаўца:

150.00 бел. руб.

КАНТАКТЫ:

+375 (44) 772-03-27
+375 (29) 680-67-68

fotodelo@mail.ru
ПРАЦУЕМ:
Пн.-Пт. з 9.00 да 18.00
з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

СПОСАБ АПЛАТЫ:
безнаяўны разлік.

СПОСАБЫ ДАСТАЎКІ:
— самавываз;
— ад 5-ці экзэмпляраў бясплатная
дастаўка па г. Мінску;
— дастаўка і кошт поштай па Беларусі
(агаворваецца індывідуальна).


Інтэрнэт-крама зарэгістравана ў гандлёвым рэестры
з 21 снежня 2015 г. пад №298645

Індывідуальны прадпрымальнік

Аляксееў Аляксандр Аляксеевіч


УНП 192316950

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка 192316950
ад 04 жніўня 2014 г. выдадзена Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам

Адрас рэгістрацыі: вул. Варанянскага, д.3, корп.1, к.171, 220039, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Р/р (IBAN): BY17UNBS30131012530080001933
Код банка (BIC): UNBSBY2X
Аддзяленне №1 для юр. асоб ЗАТ «БСБ Банк»,
г. Мінск, пл. Свабоды, 4
Рэгістрацыя ў якасці выдаўца:
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка
друкаваных выданняў №1/439 ад 03.10.2014 г.

Рэгістрацыя ў якасці распаўсюджвальніка:
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка
друкаваных выданняў № 3/716 ад 09.09.2014 г.


Нумар тэлефона работнікаў мясцовых
выканаўчых і распарадчых органаў
па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі ІП:
Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Мінска
Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян
і юрыдычных асоб: +375 17 355-18-37
Made on
Tilda